У мінскім метро аплаціць праезд можна з дапамогай біяметрыі

На некалькіх станцыях Мінскага метрапалітэна запрацаваў сэрвіс «Глядзі і праходзь», які прадугледжвае аплату праезду пры дапамозе біяметрыі, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў «Беларусбанку».
Інавацыйны праект «Глядзі і праходзь» дае магчымасць аўтэнтыфікаваць пасажыраў і ажыццяўляць аплату праезду ў рэжыме рэальнага часу за дзве секунды. Каб аплаціць паездку ў метро, трэба загадзя выканаць некалькі простых крокаў, а пры ўваходзе ў метро толькі паглядзець на біяметрычны тэрмінал.

Да паездкі патрабуецца спампаваць і ўсталяваць дадатак М-банкінг «Беларусбанка», выбраць укладку «Глядзі і праходзь» і сфатаграфаваць свой твар.

Пры пераходзе праз турнікет біяметрычная сістэма счытае рысы аблічча карыстальніка сістэмы, а з аплатнай карткі спішацца адпаведная сума. Карыстацца паслугай могуць кліенты любога беларускага банка. Для гэтага трэба дадаць сваю картку ў дадатак М-банкінгу ў любым інфакіёску «Беларусбанка».

На бягучы момант сістэма распазнавання асоб працуе на станцыях метро «Няміга», «Інстытут культуры» і «Плошча Леніна».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: