У мінскім судзе актывісты «патролілі» міністра Шуневіча (ФОТАФАКТ)

Актывісты зладзілі флэшмоб у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, дзе 10 снежня адбываецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актора тэатральнай лабараторыі Fortinbras, які прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 снежня, піша «Радыё Свабода».


Яны прыйшлі на суд, апрануўшыся ў чорныя фуфайкі, на якіх надрукаваныя цытаты з выказванняў міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.

6 снежня Свабодны тэатр правёў флэшмоб у адным з гандлёвых цэнтраў Мінску. Тры студэнты тэатральнай лабараторыі «Фартынбрас» пры Свабодным тэатры ўдзельнічалі ў флэшмобе, пераапрануўшыся ў міліцэйскую форму з вясёлкавымі пагонамі.

8 снежня міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў акцыі, яго завезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінску і склалі пратакол паводле артыкулу «Арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Пасля актора адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе трымалі да суду.

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!