У Мінску 1 траўня быў пабіты тэмпературны рэкорд, які трымаўся 40 гадоў

У Мінску 1 траўня пабіты тэмпературны рэкорд 1977 году.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Учора паветра ў сталіцы прагрэлася да 27,4 градуса. Раней самая высокая тэмпература ў першы дзень траўня была ў 1977 годзе — 26,7 градуса.

Сёння ў Беларусі чакаецца ад 19 да 25 градусаў цяпла, на паўднёвым усходзе — 26–29 градусаў. Будзе пераменная воблачнасць, днём пераважна на поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Прагназуецца няўстойлівы слабы вецер, пры навальніцах парывісты.

belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: