У Мінску ад каронавіруса памёр міліцыянт

У ГУУС Мінгарвыканкама пацвердзілі смерць міліцыянта. Аднак звесткі пра знойдзенага мёртвым дома супрацоўніка, якія распаўсюджваліся ў інтэрнэце, ва ўпраўленні назвалі неправеранымі.


«Супрацоўнік міліцыі хварэў і знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі МУС», — сцвярджаюць у сталічнай міліцыі.

Як паведамляе тг-канал былых сілавікоў, гаворка пра маёра Дзяніса Тачыліна — участковага інспектара міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі гарадскога аддзела міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска. Яму было 33 гады, удакладняе «Еўрарадыё».

 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: