У Мінску адбудзецца бясплатны кірмаш

Гэтым разам ён адбудзецца пад слоганам "Працуем, каб жыць, ці жывем, каб працаваць?".
Кірмаш пройдзе ў нядзелю 17 сакавіка ў Lo-Fi Customs (вул. Кастрычніцкая, 16/3) з 14:00 да 18:00.

Цягам дня наведвальнікі змогуць атрымаць кансультацыі ад юрыстаў і актывістаў па прававых пытаннях, у тым ліку адміністрацыйных, крымінальных справах, кансультацыі па зносінах з супрацоўнікамі міліцыі, па пытаннях падрыхтоўкі скаргаў, зваротаў. А таксама, зрабіць сабе нататнік або паштоўку з другаснай паперы.

І яшчэ, скарыстацца бясплатнымі паслугамі: мужчынская стрыжка, шыцьцё шопэраў з джынсы, рамонт навушнікаў ды інш. А 16:30 адбудзецца дыскусія на тэму "Працуем каб жыць, ці жывем, каб працаваць"?

Бясплатны Кірмаш (Really Free Market) - сацыяльная ініцыятыва, на якой людзі могуць дзяліцца непатрэбнымі рэчамі а таксама бясплатна абменьвацца навыкамі і паслугамі. Сутнасць ініцыятывы - у прадстаўленні альтэрнатывы спажывецкаму грамадству і тыпу паводзінаў.

Чытайце таксама: Самае бясплатнае свята.


Падзея у FB  і VK.

Па інфармацыі інфармацыйнай рассылкі Асамблеі НДА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!