Жаночы марш пад парасонамі (фота, відэа)

Жанчын не спыніць ні дождж, ні холад.
Нягледзячы на затрыманні жанчын з парасонамі ў нацыянальных колерах і кветкамі, што адбываліся на суседніх вуліцах, у Мінску пачаўся традыцыйны суботні жаночы марш.

15:40 У ГЦ «Маскоўскі-Венскі» на праспекце Незалежнасці ўдзельніцы марша вырашылі разыйсціся. Яны крычаць «Да заўтра!».

15:30 Калона жанчын развярнулася каля кінатэатру «Кастрычнік» і рухаецца назад у бок плошчы Якуба Коласа.

Удзельніцы маршу скандуюць "Ганьба БТ". Гэта зварот да дзяржаўных журналістаў, што здымаюць акцыю на відэа.
Журналісты БТ


15:10. Калона ідзе да станцыі метро Акадэмія навук.


14:50 Жанчыны выйшлі на праспект Незалежнасці.

14:40 Група жанчын кіруецца ад сквера Сімона Балівара да плошчы Перамогі.

14:30 Калона, у якой блізу 300 жанчын, ідзе па цэнтры сталіцы. Яны скандуюць "Забастоўка!" і "Далучайся!".





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: