У Мінску адбываюцца пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй. Трансляцыя і фота (дапаўняецца)

Радыё Свабода вядзе жывую трансляцыю з вуліц Мінска, дзе 7 снежня грамадзяне збіраюцца на антыінтэграцыйныя пратэсты.
7 снежня ў Мінску адбудуцца акцыі пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй. Некалькі палітычных сілаў і асобных лідараў заклікалі беларусаў выйсці на вуліцы за незалежнасць краіны.

Павал Севярынец, лідар БХД, заклікаў збірацца ў 12:00 на Кастрычніцкай плошчы.

Грамадская ініцыятыва «Свежы вецер» прапанавала ў 11:30 выстраіцца ў жывы ланцуг уздоўж праспекту ад Дзяржаўнага Цырку да Галоўнага Паштамту.

Зараз у цэнтры Мінска ўжо сфармаваны ланцуг з людзей.

На Кастрычніцкай плошчы сабраўся шчыльны натоўп людзей. Удзельнікі акцыі скандуюць «Жыве Беларусь!», «Па-беларускку!» да міліцыянтаў, якія папярэджваюць аб несанкцыянаванасці акцыі.


На заклік Паўла Севярынца людзі пачынаюць рухацца ў бок Палаца прафсаюзаў.


Людзі перамяшчаюцца па Кастрычніцкай плошчы. Павал Севярынец прамаўляе з прыступак Палаца рэспублікі.



Моладзь водзіць карагод вакол елкі і скандуе "хлеба, солі, зямлі, волі"



Арганізатары абвесцілі аб намеры заставацца на плошчы дацямна і заклікалі збірацца ў нядзелю, 8 снежня, у 12:00 для працягу пратэстаў.


На заклік Паўла Севярынца людзі рушаць па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Незалежнасці.

Па шляху адбылася правакацыя. Мужчына, меркавана, нападпітку крычэў "Расія, наперад". Яго скруцілі міліцыянты і закінулі ў сіні мікрааўтобус. Таксама нашы журналісты перадаюць, што бачылі чалавека з расійскім імперскім сцягам.


 
Калона дайшла да плошчы Незалежнасці.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: