У Мінску адкрыецца бальніца паліятыўнай дапамогі

Новы будынак "Хоспіс" будзе здадзены ў эксплуатацыю ў пачатку 2019 года.

Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

Установа будзе знаходзіцца ў будынку былога санаторыя-прафілакторыя МТЗ па Партызанскім праспекце, дзе адбылася рэканструкцыя.

— Гэта дазволіць павялічыць колькасць койка-месцаў, якія прызначаныя ў сістэме аховы здароў'я для аказання паліятыўнай дапамогі, забяспечыць годныя ўмовы ўтрымання і дапамогу цяжка хворым людзям. Разам з гэтым разгрузіцца ложкавы фонд высокатэхналаічных установаў аховы здароў'я — кажа Юркевіч.

Паводле minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!