У Мінску адкрываюць 148 беларускамоўных груп у дзіцячых садках — кожны год іх становіцца трошкі больш


У сталічных дзіцячых садках развіваецца сетка груп з выхаваннем і навучаннем на беларускай мове. У 2017/2018 навучальным годзе функцыянавала 141 такая група, у 2018/2019 — 144. Сёлета плануецца, што іх колькасць вырасце да 148.
Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміла галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Алена Макарэвіч.

«Пытанне наяўнасці такіх груп актуальнае і вырашаецца па запытах бацькоў. Мы не можам адправіць дзяцей у групу з выхаваннем на беларускай мове, калі іх мамы і таты гэтага не хочуць, — патлумачыла Алена Макарэвіч. — Плануецца, што ў гэтым годзе такіх груп будзе 148, аднак дакладная лічба стане вядомая пасля камплектавання, якое пройдзе да канца жніўня».

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: