У Мінску адновяць частку будынку першай электрастанцыі

Архітэктурна-горадабудаўнічы савет пры галоўным архітэктары сталіцы адобрыў візуальную канцэпцыю фрагмента гістарычнага будынка першай мінскай электрастанцыі, які ўсталююць каля недабудаванага комплексу ля цырка, піша realty.tut.by.


Першая мінская электрастанцыя была ўзведзена 125 гадоў таму, але ў 2012 годзе яе галоўны корпус знеслі дзеля будаўніцтва гасцінічнага комплексу Kempinski, якім тады займаліся структуры Юрыя Чыжа.

Комплекс будынкаў першай мінскай электрастанцыі, якога больш няма. Фота з архіва Вадзіма Глінніка

Комплекс будынкаў першай мінскай электрастанцыі, якога больш няма. Фота з архіва Вадзіма Глінніка



Балазе пасля хвалі незадаволенасці грамадскасці праекціроўшчыкам усё ж паставілі задачу захаваць пакінутыя фрагменты комплексу будынкаў электрастанцыі і перанесці іх на новае месца.

Але цэлымі на той момант засталіся толькі два збудаванні з цікавымі галоўнымі фасадамі. Яны таксама былі моцна перабудаваныя, але гісторыкі змаглі іх даследаваць.

Два будынкі, якія спецыялістам удалося даследаваць. Фасад таго, што злева, удалося захаваць. Другі будынак разбурыўся, калі яго разрэзалі. Фота: Вадзім Гліннік

Два будынкі, якія спецыялістам удалося даследаваць. Фасад таго, што злева, удалося захаваць. Другі будынак разбурыўся, калі яго разрэзалі. Фота: Вадзім Гліннік



Цяпер комплекс ля цырка дабудоўвае ўжо расійскі Ашчадбанк — ужо як офісны будынак. Кавалкі гістарычнага комплексу будынкаў электрастанцыі вярнулі на будпляцоўку ў снежні 2019-га. Яны знаходзяцца за будаўнічым плотам, фактычна на набярэжнай Свіслачы.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY



Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Цяпер кавалкі сцен пранумараваны, спакаваныя і складзіраваны пад навесам. Усё гэта зроблена для таго, каб перанесці на гэтае месца ўсе захаваныя сапраўдныя фрагменты комплексу будынкаў былой электрастанцыі. А менавіта — галоўны фасад будынка электрападстанцыі і фрагменты дэкору галоўнага фасада асноўнага будынка электрастанцыі. Вось які варыянт прапанавалі членам архітэктурна-горадабудаўнічага савета праекціроўшчыкі з "Мінскграмадзянпраекта":

Малюнак: "Мінскграмадзянпраект"

Малюнак: "Мінскграмадзянпраект"



У прыватнасці, было прапанавана змантаваць галоўны фасад падстанцыі на ўзроўні набярэжнай Свіслачы на яго гістарычнай адзнацы, але разгарнуць фасад на ўваход у парк Горкага.

— Такое рашэнне здымае праблему ўварвання ў ансамбль праспекта Незалежнасці, арганізоўвае набярэжную, арыентуе гістарычны аб'ект на паркавыя перспектывы і дазваляе разглядаць адноўлены фрагмент не толькі ў структуры генеральнага плана шматфункцыянальнага комплексу, але і гарадскога парку, — кажуць праекціроўшчыкі.

Прапануецца таксама ўсталяваць перад змантаваным галоўным фасадам будынка падстанцыі архітэктурны макет усяго архітэктурнага комплексу будынкаў электрастанцыі з інфармацыяй аб яго будаўнічай гісторыі.

Малюнак "Мінскграмадзянпраект"

Малюнак "Мінскграмадзянпраект"


На ўзроўні вышэй, з боку праспекта, прапануецца ўпрыгожыць сцяну картаграфічным малюнкам парку Горкага з гістарычнай інфармацыяй пра яго.

Малюнак: "Мінскграмадзянпраект"

Малюнак: "Мінскграмадзянпраект"



Архітэктары прынцыпова ўхвалілі гэтую канцэпцыю да далейшага праектавання, але далі некаторыя рэкамендацыі. Напрыклад, разгледзець магчымасць устаноўкі макета электрастанцыі вышэй узроўня зямлі і магчымасць устаноўкі самага фрагмента не ў плоскасці падпорнай сцяны.

Праект на стадыі «С» будзе яшчэ раз прадстаўлены на разгляд у Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.

Увесь комплекс ля цырка плануюць дабудаваць у 2022 годзе.

Паводле realty.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: