У Мінску адзначылі дзень народзінаў Тараса Шаўчэнкі

Ушанаванне памяці Кобзара адбылося каля ягонага помніка з ініцыятывы амбасады Украіны.

Перад удзельнікамі (усяго сабралося каля трыццаці чалавек) выступілі часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі Валеры Джыгун, старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў «Ватра» Віктар Гутоўскі, кіраўніца Цэнтра ўкраінскай культуры «Січ» Валянціна Логвін, Галіна Калюжная ад Мінскага грамадскага аб'яднання «Заповiт».

Віктар Гутоўскі

Валянціна Логвін

Галіна Калюжная

Сярод прысутных былі заўважаныя таксама грамадскія дзеячы Вячаслаў Сіўчык (Рух салідарнасці «Разам»), Юры Валчок (БКСУ), Таццяна Струк (таварыства ўкраінцаў «Обрій»), бард Зміцер Захарэвіч, пісьменніца Наталка Бабіна.

Таццяна Струк

Кіраўнік дыпмісіі разам з вайсковым аташэ Аляксандрам Васільевым усклалі да помніка вялікаму ўкраінскаму паэту кошык жоўта-блакітных кветак.

Апранутыя ў нацыянальныя строі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары выканалі некалькі прыгожых народных песень. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: