У Мінску АМАП затрымаў анархіста Касінерава

Вячаслава Касінерава арыштавалі каля суду Цэнтральнага раёну. Ён прыйшоў падтрымаць аднаго з анархістаў, якога маюць судзіць за акцыю 1 траўня ў Мінску, паведамляе Радыё Свабода.


Раптоўна пад’ехала машына з АМАПам, амапаўцы падышлі да Касінерава і затрымалі яго. Амапаўцы нічога не патлумачылі, заявілі, што Касінераў усё даведаецца ў РУУС.

2 траўня Цэнтральны раённы суд Мінску разглядае адміністрацыйныя справы затрыманых на першамайскіх дэманстрацыях актывістаў: сяброў «Народнай грамады» Сяргея Спарыша, Валянціна Троцкага і Андрэя Шыпуліна, а таксама аднаго з анархістаў, твар якога быў закрыты маскай.

Пяцярых паплечнікаў Міколы Статкевіча затрымалі на афіцыйным мітынгу ў парку Перамогі. Яны трымалі плакаты з надпісамі «Дайце народу працу і свабоду!», «Першамай. Вусатага пеўня пасылай» і сцягі. Затрыманых адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе пратрымалі 3 гадзіны. Пазней Спарыша, Троцкага і Шыпуліна накіравалі ў ізалятар на Акрэсціна. Дваіх адпусцілі.

На дазволеным мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім скверы былі затрыманыя тры актывісты анархісцкага руху на чале з Вячаславам Касінеравым. Яны разгарнулі транспарант «Свабода, роўнасць, раўнапраўе, самакіраванне», перашкаджалі выступоўцам на мітынгу. Спачатку іх папярэдзіў начальнік мінскага АМАПу Дзмітры Балаба, а на прыпынку транспарту іх затрымалі, адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Дваіх адпусцілі, а адзін таксама быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання. Прозьвішча хлопца пакуль не вядомае.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: