У Мінску бясплатна зробяць кастрацыю і стэрылізацыю сабак

У Мінску з 6 па 10 красавіка на базе ветэрынарна цэнтра доктара Базылеўскага філіял «Мінск» нямецкай арганізацыяй па абароне жывёл Tierschutz.Entwicklungshilfe.e.v. пры падтрымцы кампаніі Ecotech (Літва) будуць праведзены бясплатныя аперацыі па кастрацыі і стэрылізацыі сабак.
Як вы ведаеце, нашу краіну нядаўна наведала мадам Брыжыт Олуа — прадстаўніца Міжнароднага фонду дапамогі жывёлам Брыжыт Бардо.

Мадам Олуа прапанавала правесці ў Беларусі маштабную акцыю па стэрылізацыі і кастрацыі сабак і асаблівую ўвагу надаць сабакам ГП «Фауна горада», а таксама бяздомным, гаспадарскім беспародным, валанцёрскім і сабакам, якія сядзяць на ланцугу

Аперацыі будуць ажыццяўляцца міжнароднымі лекарамі — хірургамі, якія маюць досвед у масавай кастрацыі жывёл.

Сучасная методыка, якую выкарыстоўвае каманда лекараў, забяспечвае і гарантуе:
- мінімальны разрэз;
- мінімальную страту крыві;
- мінімальны пасляаперацыйны догляд;
- максімальна хуткае гаенне.

Доктар Ганна Есіпава, ветэрынарны ўрач, уладальнік двух клінік у Іспаніі, мае міжнародную кваліфікацыю ў галіне кастрацыі жывёл. Доктар Есіпава правядзе навучанне лекараў ГП «Фауна горада» і дасць майстар-класы па кастрацыі жывёл лекарам ДУ «Мінская Гарадская ветэрынарная станцыя».

Гэтая акцыя можа паспрыяць змене сітуацыі з бяздомнымі жывёламі ў Беларусі. У нашай краіне нарэшце пачне выкарыстоўвацца праграма гуманнага рэгулявання колькасці бяздомных жывёл, а на нашых вуліцах, у мястэчках і гарадах спыняць забіваць безабаронных сабак і катоў.

Магчыма, у хуткім часе ветэрынарныя ўрачы Беларусі возьмуць вопыт еўрапейскіх калег, рушаць услед іх прыкладу і знойдуць магчымасці праводзіць падобныя акцыі ў гарадах сваёй роднай краіны.

Фонд Брыджыт Бардо ў супрацоўніцтве з ветэрынарамі міжнароднага класа праводзіць падобныя акцыі ў Марока, Індыі, Афганістане. У гэтых краінах, як распавяла мадам Олуа, у мясцовага насельніцтва адбываецца «пераварот свядомасці», што прыводзіць да разумення: кожны чалавек адказны за лёс свайго гадаванца.

Бескантрольнае размнажэнне (а ў выніку павелічэнне колькасці бяздомных жывёл), забойства бяздомных жывёл наносяць маральную шкоду ўсяму грамадству і не вырашаюць праблему рэгулявання колькасці, што даказана не толькі вопытам, але і даследаваннямі навукоўцаў.

Падтрымку ў ажыццяўленні акцыі аказвае:
- Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
- ДУ «Мінская гарадская ветэрынарная станцыя»
- ГП «Фауна горада»
- зоаактывісты і валанцёры.

Сітуацыя з бяздомнымі жывёламі ў горадзе крытычная, на вуліцах велізарная колькасць нікому не патрэбных катоў і сабак. Іх нашмат больш, чым патэнцыйных гаспадароў. Шэрагі бяздомышаў пастаянна папаўняюцца. Масавая стэрылізацыя гарадскіх бяздомных жывёл можа моцна аблегчыць існаванне як самім жывёлам, так і гараджанам.

Арганізатары акцыі запрашаюць рэгістравацца і задаваць вытанні тут і тут. 

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: