У Мінску БРСМ вышуквае беспрацоўную моладзь праз сацыяльныя сеткі

У Мінску БРСМ вышукавае беспрацоўную моладзь і прапаноўвае вакансіі.


Такія метады працы практыкуе спецыяльны штаб пры гаркаме арганізацыі. Узрост тых, каму прапаноўваюць працу, — ад 14 да 31 года.

Усе беспрацоўныя мінчукі ёсць у базе, доступ да якой мае БРСМ. Валанцёры штаба абіраюць беспрацоўных да 31 года, затым атрымліваюць тэлефоны сваіх пратэжы ад службы даведак “Белтэлекама”, тэлефануюць або шукаюць людзей праз сацыяльныя сеткі. Паведамляюць, што гатовыя дапамагчы ў пошуках працы і прапаноўваюць адкрытыя вакансіі з базы камітэта працы Мінгарвыканкама.

Калі чалавек не хоча, то яму ніяк не трэба аргументаваць сваю адмову, запэўніваюць у БРСМ.

У арганізацыі спадзяюцца працаўладкаваць такім спосабам хаця б 20% тых, каму будуць прапаноўваць вакансіі.

Паводле «Еўрарадыё»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: