У Мінску будуць змагацца з дзьмухаўцамі з дапамогай хімікатаў: ці бяспечна гэта?

Ужо ў гэтым годзе гарадскія газоны ў Мінску плануюць апрацаваць хімікатам, які прыгнятае рост і развіццё дзьмухаўца, паведамляе «Мінск-Навіны» са спасылкай на кіраўніка службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжаліку Пузанкову.
Хімікат распрацавалі навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. У яго склад уваходзяць гербіцыд «Магнум», эфектыўны супраць рознага пустазелля, а таксама прэпараты, стымулюючыя рост газонных траў. Новы прэпарат тэставалі у 2019 годзе на ўчастку праспекта Незалежнасці ад ваеннага гарадка да выезду з горада, і там дзьмухаўцы з газона зніклі, пры гэтым шматгадовыя злакавыя травы засталіся цэлымі.

— Гэта сродак бяспечны для навакольнага асяроддзя і эфектыўны. Пачнем выкарыстоўваць яго на гарадскіх газонах, калі пацяплее і ўсталюецца сухое надвор'е, — распавяла А. Пузанкова.

Яна дадала, што ў сталіцы апрацоўку газонаў супраць дзьмухаўцоў праводзілі і раней, але толькі на асобных участках асноўных гарадскіх праспектаў.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: