У Мінску Чырвонаму касцёлу забаранілі званіць у званы

Мінгарвыканкам забараніў Чырвонаму касцёлу званіць у званы, нібыта гэта перашкаджае мясцовым жыхарам.

Напярэдадні пасяджэння ў Мінску Рады канферэнцый біскупаў Еўропы на Чырвоным касцёле на ахвяраванні парафіян былі ўсталяваныя электрычныя званы. Але званілі яны нядоўга — забараніў Мінгарвыканкам.

Пра гэта падчас імшы 24 верасня распавёў пробашч касцёла ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.

Кажуць, што перашкаджае мясцовым жыхарам. Але на многіх цэрквах і касцёлах у Мінску ёсць званы, і ім званіць не забараняюць. А касцёлу з больш чым 100-гадовай гісторыяй забараняюць”, — адзначыў у размове з карэспандэнтам Krynica.info святар.

Разам з тым у раёне Чырвонага касцёла вельмі мала жылых дамоў, асноўныя будынкі — адміністратыўныя.

Надзея Гацак, жыхарка дома па вуліцы Ленінградскай, адной з бліжэйшых жылых вуліц да Чырвонага касцёла, распавяла: “Калі выходзіла на балкон, было вельмі прыемна чуць званы, было нейкае адчуванне еўрапейскасці. Асабіста мне яны не перашкаджалі, а за зачыненымі вокнамі іх наогул не было чуваць”.

Я лічу, што Мінску не хапае званоў”, — дадала яна і адзначыла, што не чула скаргаў на званы і ад суседзяў.

krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!