У Мінску хочуць стварыць інтэрактыўную мапу зялёных насаджэнняў

У Мінску плануюць распрацаваць электронную інтэрактыўную мапу зялёных насаджэнняў, якая будзе ўтрымліваць інфармацыю аб усіх дрэвах горада. Пра гэта паведаміла кіраўніца службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова.
Яна адзначыла, што цяпер у зелянбудаў ёсць Інвентарызацыйныя карты ўсіх абслугоўваемых тэрыторый, там пазначана кожнае дрэва, але гэтыя мапы абнаўляюцца раз у пяць гадоў. Таксама ў кожнай арганізацыі ёсць планы сваіх тэрыторый з адзначанымі насаджэннямі, планы жылых двароў ёсць у арганізацыях ЖКГ. Усё гэта можна аб’яднаць і выкарыстоўваць.

«У планах — стварэнне інтэрактыўнай мапы зялёных насаджэнняў горада, якую можна будзе адкрыць і паглядзець інфармацыю аб кожным дрэве, яго стане і гэтак далей», — сказала Пузанкова.

Паводле minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: