У Мінску хутка ўвядуць каранцін?

У Мінску спее крытычная маса пытанняў, якая так ці і інакш прывядзе да спецыфічнага, але каранціну.
Актуальны стан мераў у беларускай сталіцы прадставіла карэспандэнт Вольга Сямашка:

Увечары 1 красавіка медычная гуманітарная дапамога з Кітая прыбыла ў Беларусь, на борце самалёта, які прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, прыбыла больш за 2 000 тэстаў на каронавірус.

У Мінску ўрад аб’яўляе пра мараторый на павышэнне цэн і забараняе экспарт грэчкі, а таксама цыбулі і часныку.

Адмыслова падрыхтаваны праект указа «Аб арэндных адносінах», закліканы аказаць падтрымку суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці ў сувязі з арэндай нерухомай маёмасці ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Інакш кажучы, на гарызонце для бізнеса замаячыла адтэрміноўка платы за арэнду да 1 жніўня.

Аб’екты грамадскага харчавання і культуры памяншчаюць працоўны тыдзень напалову, але прадумваюць шляхі пастаўкі ежы для ўрачоў мінскіх лякарняў.

Мінскі гістарычны музей будзе працаваць толькі ў выходныя дні. Купалаўскі тэатр адмяніў спектаклі.

Мінчукі часцей апранаюць маскі на вуліцы. Працуюць у масках і ўсе касіры ў крамах. У сталічных аптэках неабходных лекаў хапае.

Транспартны паток асабістых аўто знізіўся амаль напалову.

Працуе дабрачынны збор сродкаў з грамадзян на падтырмку медыкаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: