У Мінску і іншых гарадах Беларусі працягваюцца акцыі пратэсту (абнаўляецца)

Мірныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў працягваюцца і днём 12 жніўня. 


 
Мінск

У сталіцы ў розных раёнах з'яўляюцца жывыя ланцугі.

Партызанскі праспект

Увечары людзі сталі ў ланцуг салідарнасці каля ўнівермага «Беларусь».




Серабранка


Каменная горка
Крыніца  https://t.me/nashaniva)

Крыніца  https://t.me/nashaniva)

Еўрарадыё паведамляе пра стыхіўную акцыю пратэсту супраць гвалту сілавікоў каля ЦУМа



Камароўскі рынак

Фота Мая краіна Беларусь 

Уручча


Паведамляецца, што ў бок цэнтра Мінска накіраваліся некалькі калон ваеннай тэхнікі. У прыватнасці, заўважаныя дзве калоны грузавікоў для перавозкі людзей, калона тэхнікі для разбурэння барыкад і лёгкабраніраваныя аўтамабілі.

Транспарт выехаў з мікрараёна Уручча, дзе базуецца спецназ Унутраных войскаў МУС Беларусі.


Вуліца Ціміразева ў Мінску

праспект Прытыцкага

праспект Прытыцкага

Як паведамляюць сведкі, калона ў колькасці каля 150 чалавек з кветкамі рухаецца ў раёне Гадзіннікавага завода ў МІнску ў бок цэнтру сталіцы.



Фота Dimitry Wolotko

Станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Плошча Перамогі закрыты.

Каля 200 медыкаў выйшлі да медуніверсітэту з кветкамі і плакатамі супраць гвалту. "Наша Ніва " паведамляе, што на Дзяржынскага прыехалі аўтазакі. Людзі з аднаго боку разбегліся. Дактары стаяць. Крычаць: "Стаім да канца, яны не будуць нас біць!"



Каля метро "Грушаўка" рух на некалькі хвілін быў перакрыты ланцугом людзей. З'явіліся сілавікі, спрабавалі затрымліваць людзей. Людзі разбегліся.
Калі сілавікі з'ехалі, людзі пачалі зноў збірацца.






Жорстка затрыманы і збіты палітычны аналітык Віталь Цыганкоў і доктар Вольга Цыганкова, паведамляе Радыё Свабода. «Супрацоўнік ДАІ прыставіў пісталет да маёй галавы», — распавяла Вольга Цыганкова.

На Пушкінскай пачаліся затрыманні, а на Грушаўцы сілавікі разганяюць людзей, паведамляе TUT.BY.


Ланцуг салідарнасці

Ланцуг салідарнасці

Улётка на мінскім пад'ездзе 

Каменная Горка каля Мацерыка. Сілавікі абстралялі моладзь гумовымі кулямі. Гэта здарылася пасля таго, як юнакі час ад часу выходзілі на дарогу і крычалі абразы ў бок байцоў, паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы. Выпусцілі пару дзясяткаў куль. Пратэст у Каменнай Горцы доўжыцца ўжо сем гадзін, перацякае з месца ў месца. Людзі таксама скандуюць Жыве Беларусі і Ухадзі ў суседніх дварах.

Зялёны луг. Фота KYKY.ORG


 
Гродна
Фота https://t.me/nashaniva/9235



Больш за 300 жанчын з кветкамі сталі ў жывы ланцуг па абодва бакі дарогі ў раёне аўтавакзала. Многія з іх — у белым. Усе — з кветкамі. Організатаркі распавялі Hrodna.life, што выйшлі па прыкладу менскіх дзяўчат, каб падтрымаць затрыманых пасля выбараў. Колькасць удзельніц пастаянна расце.


 
Гомель


Крыніца https://t.me/minsk_new/313776

Каля 500 чалавек сабраліся ў Гомелі. Яны прыйшлі да аблвыканкама і паклалі кветкі на ступені.



 

https://t.me/minsk_new




 

Магілёў




Жанчыны сталі ланцугом у Магілёве. Пад'ехалі два буса, выбег АМАП, некалькі дзяўчын забралі, астатніх выцеснілі на іншы бок вуліцы. Цяпер яны стаяць невялікімі купкамі.




 

Смалявічы


Жанчыны выйшлі на акцыю ў Смалявічах. Літаральна праз 20 хвілі пад'ехала белая Skoda, і траіх з іх затрымалі.


 
БрэстЛюдзі на пляцоўцы каля ЦУМа ў Брэсце





 


Жлобін

 
Бабруйск

У Бабруйску ў ланцуг выйшлі каля 35 жанчын і некалькі хлопцаў. Аднаго з іх затрымалі.

 
Барысаў



 
Слуцк

У цэнтры Слуцка дзяўчаты з кветкамі і плакатамі выйшлі на акцыю салідарнасці.


 
Пінск"Наша ніва" паведамляе, што ў цэнтр горада прыйшлі жанчыны з кветкамі. Менавіта ў Пінску 9 жніўня адбыліся найбольш жорсткія сутычкі дэманстрантаў з сілавікамі, дэманстранты заблакавалі выканкам. Шмат затрыманых. Дэманстрацыя паўтарылася 10 жніўня.



 
Дзяржынск



Жанчыны выйшлі і ў Дзяржынску. Фота Радыё Свабода.


Наваполацк
Бойка пратэстоўцаў з міліцыянтамі адбылася ў цэнтры горада побач з плошчай Будаўнікоў, перадае Радыё Рацыя.







Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: