У Мінску каля 60 мужчын аформілі дэкрэтны адпачынак

Дэкрэтны адпачынак бяруць як таты, так і дзядулі.

bfmsamara.ru

«Статыстыкі асобна па татах мы не вядзем. Мы гаворым пра мужчын. Гэта можа быць як тата, так і дзядуля. У Мінску на дадзены момант каля 60 мужчын аформілі дэкрэтны адпачынак», — праінфармавала старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.

«Што тычыцца мам, то яны не даседжваюць у дэкрэце да належнага тэрміну. ​​Такую дынаміку мы назіраем зыходзячы з запатрабаванасці ясельных груп у дзіцячых садках. Іх сёння не хапае», — дадала старшыня камітэта.

Паводле БелТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: