У Мінску можа з’явіцца «праязны на гадзіну»

Ужо ў наступным годзе ў Мінску могуць з’явіцца «праязныя на гадзіну». Пра гэта паведаміў БЕЛТА дырэктар дзяржаўнай ўстановы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак



Па яго думку, калі пасажыр едзе па некалькі прыпынкаў з перасадкамі, то кошт праезду павінен адрознівацца. Але гэтае рашэнне патрабуе тэхнічнай падрыхтоўкі: трэба адкарэктаваць праграмы, якія забяспечваюць кіраванне сістэмай аплаты.

Шкуратаў таксама паведаміў, што налета сталічны аўтапарк папоўніцца 300 аўтобусамі МАЗ 107-2, 203-й і 215-й мадэляў. У да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў 2019 годзе, сталіцы трэба закупіць яшчэ 150 аўтобусаў, 200 тралейбусаў або электробусаў.

Паводле «Еўрарадыё»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: