У Мінску мужчына разбіў малатком шкло ў Доме ўрада — кажуць, хацеў кіраваць

Мужчына разбіў малатком шкло ў Доме ўрада — яго затрымалі. Ён быў у неадэкватным стане і патлумачыў, што хацеў «кіраваць», паведамляюць у МУС.

У Мінску мужчына разбіў шкло Дома ўрада, яго затрымалі на месцы. Падрабязнасці паведамляе TUT.BY са спасылкай на інфармацыю МУС

Вечарам 3 сакавіка ў Мінску мужчына падышоў да Дома ўрада, дастаў малаток і пачаў біць ім шкло. Яго заўважыў патрульны атрад, мужчыну затрымалі.

Высветлілася, што яму 30 гадоў, ён з Барысава. У МУС паведамляюць, што затрыманы быў у неадэкватным стане і патлумачыў свае дзеянні жаданнем «кіраваць». Таксама ён распавёў, што летам «хадзіў па горадзе з рупарам і заклікаў не быць абыякавымі да лёсу сваёй краіны».

Затрыманага адвезлі ў медустанову, каб ацаніць яго стан, а матэрыялы праверкі перадалі следчым. Паведамляюць, што раней ён не раз прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы і незаконны абарот наркотыкаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: