У Мінску мужчына са стрэльбы застрэліў супрацоўніка КДБ, яго забілі ў адказ (ЖОРСТКАЕ ВІДЭА, 18+)

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што падчас рэйду КДБ па адным з адрасоў мужчына, узброены паляўнічай стрэльбай, забіў аднаго з супрацоўнікаў. Сілавікі ў адказ застрэлілі мужчыну. Здарэнне адбылося па вуліцы Якубоўскага, 29 у Мінску, паведамляе «Наша Ніва».
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Паводле непацверджанай інфармацыі, загінуў 32-гадовы айцішнік.

Таксама паведамляецца, што сілавікі адпрацоўвалі кватэры ў рамках крымінальнай справы аб тэрарызме.

Сілавікі апублікавалі відэа моманту атакі на кватэру. З відэа вынікае, што забіты здымаў усё на камеру ў сябе дома. На ім таксама бачна, што ў кватэры была і жанчына. Што з ёю, не паведамляецца.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч. 2 арт. 139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці).

«Еўрарадыё», што, паводле неафіцыйнай інфармацыі, са стрэльбы страляў супрацоўнік EPAM Systems.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: