У Мінску на прыборку снегу з вуліц вывелі амаль 270 машын

На ўборку снега, які выпаў у першы дзень зімы яшчэ раніцай вывелі амаль паўтысячы супрацоўнікаў дарожных і камунальных службаў, — піша Еўрарадыё.

Прыбіраць снег пачалі яшчэ раніцай. Задзейнічалі 269 адзінак тэхнікі і 499 супрацоўнікаў дарожных і камунальных службаў, якія расчышчаюць пешаходныя сувязі і прыпынкавыя пункты. Калоны спецтэхнікі рухаліся ў суправаджэнні экіпажаў ДАІ.

Моцны снегапад пачаўся ў ноч на суботу і скончыўся ў абед. На нядзелю ападкаў у Мінску не прагназуюць. У панядзелак тэмпература паветра пачне павышацца і тады зноў магчымы снегапад.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!