У Мінску на Раство будуць служыць Літургію на беларускай мове

Сёлета праваслаўныя вернікі ў сталіцы могуць далучыцца да служэння Літургіі па-беларуску, якое адбудзецца 7 студзеня ў Верхнім горадзе.
krynica.info

krynica.info

Расклад Боскай Літургіі на Раство-2019 з'явіўся ў фэйсбуку:

8:30 — гадзіны, споведзь
9:00 — Літургія
Пасля Літургіі — святочны стол ускладчыну і калядныя спевы.

Адрас: Зыбіцкая, 25 — царква св. Кірылы Тураўскага пры Мінскай Духоўнай Акадэміі (ст.м. Няміга, злева ад Свята-Духавага кафедральнага сабора).

Агулам у 2018 годзе Літургія на беларускай мове служылася ў Беларускай праваслаўнай царкве 230 разоў. Гэта адбывалася на пятнаццаці розных прыходах па ўсёй краіне. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!