

Аксана Колб
Пераможцамі вызначаныя:
1-я намінацыя: «Грамадска-палітычны матэрыял»
Алесь Кіркевіч, артыкул пра справу мытніка-патрыёта Юркойця "Справа «касінера ў пагонах», альбо Як знішчаюць патрыётаў".«Грамадска-палітычны жанр быў найбольш любімы ў бацькі і гэта найбольш складаны жанр. Я цяпер у яго архівах, запісах знаходжу нататкі да некаторых артыкулаў, бачна, што ён выношваў іх гадамі», — адзначыла Віданава, уручаючы дыплом пераможцу Кіркевічу.


Алесь Кіркевіч

Дыплом атрымлівала мама Мікалая Дзядка
2-я намінацыя: «сацыяльна-эканамічны матэрыял»
Вікторыя Чаплева, тэкст «Нібыта і не было гэтай катастрофы…».
«Я вельмі шчаслівая, што атрымала гэтую прэмію, што супрацоўнічаю з «Новым Часам», і што прыйшла ў газету, калі працаваў Аляксей Сцяпанавіч. Я прыйшла ў газету, калі рабіла першыя крокі ў журналістыцы, і ён мяне скіраваў, паказаў што ёсць журналістыкай», — сказала Вікторыя Чаплева, прымаючы дыплом пераможцы конкурсу.
3-я намінацыя: «культурна-гістарычны матэрыял»
Алена Ляшкевіч з тэкстам «Засцянковая Атлантыда Фларыяна Чарнышэвіча».


Найлепшы матэрыял па выніках галасавання чытачоў
Па выніках галасавання чытачоў найлепшымі матэрыяламі прызнаныя:- Алесь Кіркевіч: Справа «касінера ў пагонах», альбо Як знішчаюць патрыётаў
- Вікторыя Чаплева: «Нібыта і не было гэтай катастрофы…».

Барыс Пятровіч (Сачанка)
«Мы думаем, што ў наступным годзе ў прэміі з'явіцца чацвёртая намінацыя «За літаратурна-крытычны матэрыял». Такім чынам мы зможам падтрымаць нашых маладых аўтараў», — абвесціў старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч.

Рэпартаж падрыхтаваны прэс-службай ГА «БАЖ»