Стыхійныя пратэсты і брутальныя затрыманні. Сутычкі з сілавікамі

Паведамляецца пра дзясяткі затрыманых у сталіцы.
tut.by

tut.by

Каля стэлы пачаліся жорсткія затрымання, выкарыстоўваюцца вадамёты, піша tut.by. Паведамляецца, што два вадамёты выцясняюць людзей ад стэлы. На ходніках з аднаго боку людзі ў чорным, з другога ў аліўкавым выцясняюць людзей. Пайшлі ў ход і вадамёты з афарбаванай вадой.

Людзі разбегліся ў розныя бакі ад стэлы, многія згрупаваліся каля ракі праз дарогу ад гатэля «Планета». Калона транспарту сілавікоў павольна ехала па праспекце Пераможцаў, людзі ў чорным перыядычна адводзілі сустракаемых гараджан у аўтазакі. Адціснуўшы людзей да Мельнікайтэ, сілавікі пагрузіліся ў аўтобусы.

Станцыя метро «Няміга» закрытая.

Людзі збіраюца ў ланцугі салідарнасці ля станцый метро «Пушкінская» і «Канцаўшчына».

Пачаліся затрыманні ля Палаца спорту.

Інтэрфакс паведамляе, што затрыманыя не менш за 50 чалавек.

Паводле відавочцаў, піша Інтэрфакс, супрацоўнікі сілавых структур праводзяць жорсткія затрыманні з ужываннем дубінак у розных раёнах Менска — ад Кастрычніцкай плошчы каля гатэля "Юбілейная" ў цэнтры да Заслаўскай вуліцы на паўночным захадзе і вуліцы Прытыцкага на захадзе горада.

Пры заштурхоўванні ў аўтазак падчас затрымання адзін з супрацоўнікаў праваахоўных органаў ударыў жанчыну ў жывот.

Паводле Еўрарадыё, пры разгоне пратэстоўцаў у Мінску каля Стэлы былі параненыя. У стрыме, які вяло Еўрарадыё, было бачна жанчыну, якой сілавікі разбілі галаву. Ёй спатрэбілася дапамога медыкаў.

Пазней каля Палаца спорту жорстка затрымалі і збілі пры гэтым мужчыну. Па словах відавочцаў, мужчыну была неабходная дапамога "хуткай". 


Пратэстоўцы заблакавалі дарогу на масту праз Свіслач.



На Нямізе зноў заўважаны начальнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў. Ён з дубінкай узначальвае групу людзей бандыцкага выгляду.


Жорсткае затрыманне
Хлопец з разбітай галавой.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)



Некалькі тэлеграм-каналаў паведамляюць пра стрэлы ў раёне Нямігі.

А ў Серабранцы пратэстоўцы перакрылі рух.
Затрымалі журналіста TUT.BY Алену Таўкачову. Яе адпусцілі праз некалькі хвілін.


21.40-22.00
Людзі з Машэрава ідуць да Каскаду.
Стаяць Дзяржынка, Каменная горка, амаль увесь цэнтр
Людзі перакрылі Нямігу

Людзі перакрылі Нямігу

Стаіць праспект Незалежнасці ад бібліятэкі да Уручча



На Пушкінскай прымянілі газ. На каменнай горцы — вадамёт.

Калона пратэстоўцаў ідзе ў Завадскім раёне:
22.15. Каля 100 чалавек стаіць цяпер на вуліцы Кальварыйскай. Прысутныя кажуць, што яны жыхары «Каскаду», выйшлі са сцягамі больш за гадзіну назад, затрыманняў пакуль не было. Мітынгоўцы ўключылі ліхтары на тэлефонах, ім у знак салідарнасці сігналяць кіроўцы.

22.20. У чарговы раз на Нямізе пратэстоўцы перакрылі рух. Яны пляскаюць у ладкі і скандуюць: Верым, можам, пераможам! і «Лукашэнка ў аўтазак».

Да скрыжавання пад'ехалі аўтазакі і мікрааўтобусы з сілавікамі, пачаліся брутальныя затрыманні.

TUT.BY паведамляе, што на скрыжаванні Кальварыйскай і Гусоўскага пачуўся стрэл, з машын выйшлі людзі ў чорным і схіліліся над чалавекам.
Піша сведка:
— Я чула стрэл, потым сілавікі кагосьці пацягнулі на дарогу, паклалі яго. Хвілін пяць над ім стаялі і здаецца зацягнулі ў машыну. Ад стрэлу было шмат дыму.
Магчыма гэта быў не стрэл, а гук аварыі. Чалавек можа быць пацярпелым у ДТЗ.

22.30. На Прытыцкага вадамёт абстрэльвае машыны.
Пратэст на Нямізе не спыняецца. 

23.00. Чытачы паведамляюць, што цяпер на Дзяржынскага каля Зубра ўздоўж праезнай часткі стаіць вельмі шмат сілавікоў. Сочаць за машынамі, рух абцяжараны, коркі.

Людзі з вокнаў крычаць ім " ганьба!»

Корку на Усходзе разагналі. Але яна сабралася зноў
На «Пушкінскай" знойдзены гільзы.
У Сухарава ідзе калона са сцягамі

Разгон і затрыманні на "Рызе"

23.10. А гэта Серабранка

23.15. На Спартыўнай зноў корак
23.20. метро Малінаўка. Зразаць стужачкі — занятак варты "абаронца Айчыны"

23.30 Сілавікі прыехалі ў Серабранку. Чуваць выбухі

А на етро Спартыўная перакрыта дарога

23.50. Метро Няміга адкрылі.На метро Пушкінская пасля затрыманняў сілавікі з'ехалі.
А гэта Ангарская



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: