У Мінску пачало працаваць dog-friendly таксі з гамакамі для сабак

У Мінску з'явілася dog-friendly таксі, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт Белтэлерадыёкампаніі.
tvr.by

tvr.by

Цяпер гаспадары чатырохногіх могуць перасоўвацца па сталіцы разам са сваімі гадаванцамі на таксі.

У аўтамабілях размешчаныя спецыяльныя гумавыя гамакі для перавозкі сабак, якія мацуюцца на задняе сядзенне. Таксама ў машынах ёсць асвяжальнік паветра.

Каб прыехала таксі, абсталяванае для перавозкі сабак, трэба паведаміць аб такой неабходнасці аператару пры выкліку машыны.

У цяперашні час у Мінску працуюць ужо 40 dog-friendly таксі. На працягу 2020 года абсталяваннем для перавозкі хатніх гадаванцаў плануюць ўкамплектаваць яшчэ 75 аўтамабіляў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: