У Мінску пачалося і праходзіць шэсце на Дзяды (фота)

У Мінску пачалося і праходзіць традыцыйнае шэсце на Дзяды. Заяўнік мерапрыемства — Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ.

А 12-й гадзіне на месцы збора — ля гадзіннікавага завода ў Мінску — сабраліся блізу 250 чалавек. Яны рушылі традыцыйным маршрутам да месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій — урочышча Курапаты. Сярод удзельнікаў былі заўважаныя палітыкі Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Лявон Баршчэўскі, Вячаслаў Сіўчык і іншыя. Людзі трымалі ў руках вельмі шмат бел-чырвона-белых сцягоў і крыжоў. Адзін з удзельнікаў шэсця суправаджаў хаду граннем на дудзе.

Міліцыянты ля шэсця былі, у асноўным, у цывільным, і ў яго хаду не ўмешваліся.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Люстэрка
  • 2018-10-28 13:29:21
Беларускі Народ душаць, расстрэльваюць у Курапатах, адымаюць мову, а ён ІДЗЕ. Крыжы ў Курапатах знішчаюць, а яны ВЫРАСТАЮЦЬ ізноў.
Курапаты - сімвал нескаронасці і бессмяротнасці беларускай нацыі.
Беларускі народ знішчыць немагчыма! Як бы таго не хацелі ворагі Беларусі.
Як бы ні білі, ні душылі, ні расстрэльвалі, БЕЛАРУСКІ НАРОД УСТАЕ І ІДЗЕ. Адраджаецца з попелу, як птушка Фенікс.
На магілах расстраляных дзядоў стаяць патомкі.
Дзяды нашы, Дзяды! Нездарма вы жылі і пакутавалі. Вы - грунт нашай нацыі, на якой расцем мы. Без вас не было б нас. Дзякуй вам, Дзяды! Вечная вам памяць і вечны праклён вашым забойцам і катам!
Жыве Беларусь і будзе жыць вечна!
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: