«Мы заслужылі права хадзіць па сваёй зямлі». Марш Жалобы з удзелам пенсіянераў скончыўся затрыманнямі (фота, відэа)

Людзей ужо шмат, нягледзячы на тое, што шмат і міліцыі.


У цэнтры беларускай сталіцы распачаўся Марш Жалобы, у якім традацыйна па панядзелках удзельнічаюць людзі сталага веку. Яны сабраліся каля Плошчы Незалежнасці і памалу рушылі ўздоўж галоўнага праспекта Мінска.

Нагадаем, што перад Маршам Ніна Багінская адчула сябе блага, ёй выклікалі хуткую.

Марш праходзіць пад пільнай увагай сілавікоў, якія папярэджваюць, што мерапрыемства несанкцыянаванае.



Крыніца — «Кулуары Куку».

Дарэчы Ніне Багінскай палепшала, і яна далучылася да Марша.



Фота TUT.BY



Фота TUT.BY

Крыніца — TUT.BY.

Сілавікі працягваюць агучваць папярэджанні, што шэсце не мае санкцыі уладаў. Людзі адказваюць: «Мы заслужылі права хадзіць па сваёй зямлі, колькі хочам».

А ніжэй — Гродна. Тут на вуліцы таксама выйшлі пенсіянеры. Яну гулялі з сабачкам. І трымя міліцыянерамі.

Фота Hrodna.life

Крыніца — «Наша Ніва».



Крыніца — «Мая краіна Беларусь».

Ацаніце колькасць людзей. Здаецца, іх больш за тысячу.

Марш пенсіянераў дайшоў да фінальнай кропкі — плошчы Якуба Коласа.


Як мінімум адзін чалавек затрыманы напрыканцы Марша жалобы на плошчы Якуба Коласа.

Пазней стала вядома пра затрыманне мужчыны 1957 года нараджэння.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: