«Пайшоў вон, ты і твой АМАП!». Тысячы пенсіянераў узялі ўдзел у традыцыйным Маршы мудрасці (фота, відэа)

Людзі сталага веку ў чарговы раз выступаюць за перамены
Відэа «Кулуары Kyky»

Пенсіянеры сабраліся каля Чырвонага касцёла на Плошчы Незалежнасці і рушылі ўздоўж праспекта Незалежнасці.








Крыніца — «Баста».

Крыніца — «Еўрарадыё»
Крыніца — «Наша Ніва».
Крыніца — «Кулуары Kyky».

Калона удзельнікаў марша расцягнулася ад гасцініцы «Мінск» да будынка КДБ.

І пакуль мы ставілі гэтыя відосы, людзі ўжо дайшлі да Кастрычніцкай плошчы. Беларускія пенсіянеры — самыя шпаркія ў свеце. Бо ганяюць на ўсю моц.

Крыніца — «Мая краіна Беларусь».




Фота TUT.BY.

Карэспандэнт «Новага Часу» сведчыць, што калона ўжо дайшла да Цырка.

Наш карэспандэнт зафіксаваў, як дДзеці падтрымліваюць дзядуль і бабуль.
Зацаніце маштаб!
Крыніца — «Мая краіна Беларусь».

Удзельнікі марша дайшлі да плошчы Якуба Коласа, усклалі кветкі да помніка паэту. Пасля яны запалілі ліхтарыкі на мабільных тэлефонах і паспявалі «Купалінку».


Каля 17-ай гадзіны марш пенсіянераў, пасля спеваў і танцаў, завяршыўся на плошчы Якуба Коласа. Паведамляецца, што ў раёне парка Горкага былі затрыманні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: