У Мінску перакрыты праспект. Людзей не выпускаюць з грамадскага транспарту

Паступаюць паведамленні пра тое, што цэнтр сталіцы перакрыты. 
На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава. Фота Арцёма Лявы

На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава. Фота Арцёма Лявы

Калі будзеце планаваць сённяшні маршрут, майце на ўвазе: грамадскі транспарт не спыняецца на праспекце.

Праспект Незалежнасці перакрыты. За метро Плошча Якуба Коласа стаяць кардоны, нікога, акрамя мясцовых жыхароў, у якіх правяраюць рэчы, не прапускаюць. Мітынгоўцы збіраюцца каля на падыходах, каля вуліцы П.Броўкі.

У раёне парка Чалюскінцаў стаяць кардоны, ідзе праверка дакументаў, людзей не пускаюць далей у бок Акадэміі Навук: раяць "пагуляць у іншым месцы".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: