У Мінску прадаецца піва «Новичок»

У Мінску прадаецца піва «Новичок». І гэта не выпадковае супадзенне з назвай атрутнага рэчыва, паведамляе «Еўрарадыё».

Піва "Новичок". Фота: www.facebook.com/rahachou

Вытворца “Новичка” — расійская крафтавая браварня “Alaska” — рэкламуе яго так: “Чароўны смак зацягвае вашыя рэцэптары і свядомасць у нервова-паралітычную нірвану... Строга засакрэчана. Трамп не зможа нічога даказаць”.

Прадукцыя “Alaska” даволі шырока прадстаўленая ў мінскіх барах, што гандлююць крафтавым півам.

“Навічок” (Novichok) — назва некалькіх атручвальных рэчываў нервова-паралітычнага дзеяння, распрацаваных у СССР у 1970-я — 1980-я.

4 сакавіка 2018 года ў брытанскім горадзе Солсберы “Навічком” былі атручаныя колішні расійскі разведчык Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. Абодва выжылі, але больш за месяц правялі ў лякарнях, прайшлі праз цяжкае лекаванне і рэабілітацыю. Здарэнне справакавала дыпламатычны крызіс паміж Вялікабрытаніяй і Расіяй.

Гатунак піва “Новичок” звараны ў пачатку траўня, то бок ужо пасля атручання Скрыпаляў.

9 ліпеня ў лякарні ў Солсберы памерла брытанка Дон Сцёрджэс. Паліцыя мяркуе, што некалькі дзён таму яе і яе сябра Чарлі Роўлі таксама атруцілі “Навічком”. Роўлі знаходзіцца ў лякарні ў крытычным стане.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-07-09 09:51:27
Ну прадаецца і прадаецца, нашто яго было піярыць... Адкажам на ваяўнічы "Навічок" мірным бабруйскім "Шаломам"! Гл. карцінкі тут: http://belisrael.info/?p=6663 :)
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: