У Мінску прайшоў Марш мудрасці, супраць пенсіянераў ужывалі сілу (фота, відэа)

У панядзелак у Мінску адбыўся ўжо традыцыйны марш пенсіянераў. Сёння ён сабраў некалькі тысяч удзельнікаў.
tut.by

tut.by

Дэманстранты ідуць звыклым маршрутам ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа. Яны нясуць бел-чырвона-белую сімволіку, скандуюць лозунгі, чуваць крыкі «Фашысты!» на адрас сілавікоў. Апошнія шэсцю не перашкаджаюць.

Тым не менш рух па праспекце Незалежнасці перакрыты па двух палосах.

З 13.47 часова адмянілі прыпынкі «Плошча Незалежнасці» і «Валадарскага» на праспекце.

Акрамя таго, у 13.45 зачынялі на ўваход і выхад адзін з вестыбюляў станцыі метро «Плошча Леніна» (уваход з боку плошчы Незалежнасці). Гэта зрабілі «для бяспекі пасажыраў», паведамляе Мінскі метрапалітэн. У 14.13 вестыбюль адкрылі для пасажыраў.

Апошнім часам маршы пенсіянераў агулам праходзяць спакойна, але напрыканцы часам адбываюцца кропкавыя затрыманні. Так, на мінулым Маршы мудрасці была затрыманая журналістка tut.by і «Новага Часу» Аляксандра Квіткевіч, якая пазней атрымала 15 сутак арышту.

14.20. Людзі далучаюцца да маршу. У калоне ўжо каля тысячы чалавек, паведамляе Свабода.



14.26. Слухачы @euroradio паведамілі пра затрыманне на праспекце Незалежнасці, насупраць будынка КДБ.

А вось колькі сілавікоў нагналі супраць бабуль і дзядуль.

15.05. Пенсіянерам не дазволілі ісці маршам па праспекце, яны павярнулі на вуліцу Янкі Купалы.

15.22. Удзельнікі шэсця абышлі ачапленне па вуліцы Янкі Купалы і паспрабавалі вярнуцца на праспект. Некаторыя пайшлі па перакрытай праезнай частцы. Паміж амапаўцамі і пенсіянерамі пачалася штурханіна.

Частцы шэсця ўдалося прарвацца праз ачапленне, але насупраць цырка на іх кінулі яшчэ амапаўцаў, перадае Еўрарадыё. 



15.25. Частка людзей спынілася на пляцоўцы каля Опернага тэатру, яны водзяць карагод і пяюць.

15.30. Частка людзей пайшла да помніка Багдановічу, частка разыйшлася. Жанчыны расказваюць, што сілавікі ў чорным штурхалі іх на асфальт і яны падалі.

15.35. Некалькі соцень чалавек прадоўжылі марш па вуліцы Багдановіча. Ім сігналяць машыны. АМАП у бусах і аўтазак едуць за імі, перадае «Свабода».

15.43. Паведамляецца, што другая частка калоны прарвалася на праспект Незалежнасці.


Некалькі фота tut.by з сённяшняга Марша мудрасці:



15.50. Каля Оперы АМАП ізноў рассёк другую калону пенсіянераў на яшчэ дзве. Адна пайшла ў бок праспекта Незалежнасці па вуліцы Пашкевіч, другая — па Камуністычнай. Пенсіянеры праяўляюць выключную вытрымку. @nashaniva

15.59. На скрыжаванні вуліц Алаізы Пашкевіч і Чычэрына пачаліся затрыманні, піша @belsat: туды прыехалі сілавікі на мікрааўтобусах і аўтазаках і кінуліся на пенсіянераў. Як мінімум адна жанчына затрыманая.




Сведкі паведамляюць прынамсі пра трох затрыманых.

Калі частка калоны была на плошчы Перамогі, сілавікі затрымалі мужчыну са сцягам.


Марш скончыўся. Сёння яго адметнасцю стала тое, што супраць пенсіянераў не саромеліся ўжываць сілу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: