У Мінску праходзяць стыхійныя акцыі пратэсту

23 верасня ў Мінску праходзяць стыхійныя акцыі пратэсту. Людзі выходзяць на вуліцы пасля весткі пра таемную інаўгурацыю Лукашэнкі.


Як вядома, другі месяц у сталіцы і іншых гарадах краіны праходзяць масавыя акцыі з патрабаваннем новых выбараў. Але ўлада гэтых людзей не пачула.


Паведамляецца, што ланцугі салідарнасці стыхійна ўзнікаюць па ўсім горадзе. Таксама да акцый далучыліся студэнты — акцыі праходзяць, у прыватнасці, у Інстытуце культуры і БДЭУ. Таксама на акцыю сабраліся студэнты ФПМІ і мехмата БДУ.


Людзі выходзяць на пратэсты паасобку або невялікімі групамі. У Мінску шмат супрацоўнікаў ДАІ, якія перасоўваюцца пешшу па вуліцах і назіраюць абстаноўку ў сталіцы.

Паводле Еўрарадыё, Onliner.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: