У Мінску прапануюць арганізаваць спецыяльныя паркоўкі для шэрынгавых ровараў

Пытанні развіцця сталічнага веларуху і велаінфраструктуры абмеркавалі прадстаўнікі роварнага грамадства, ДАІ і Kolobike з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Алясандрам Дараховічам, паведамляе телеграм-канал Мінскага гарвыканкама.
«Мэта — абмяняцца думкамі і выпрацаваць разумныя падыходы для далейшага развіцця веларуху і інфраструктуры ў горадзе», — гаворыцца ў паведамленні.

У ходзе сустрэчы былі выпрацаваны наступныя прапановы:

Арганізаваць спецыяльную паркоўку шэрынгавых ровараў. «Цяпер іх можна ўбачыць на газонах, у кветніках, на ходніках. Каб ліквідаваць гэтую праблему Kolobike прапануе пералік месцаў для паркоўкі і забяспечыць іх абазначэнне. Пытанне можа быць вырашана ўжо да сярэдзіны чэрвеня», — адзначаецца ў паведамленні.

Таксама было прынята рашэнне заняцца веласіпеднай інфраструктурай. «Тут у першую чаргу, трэба забяспечыць зручнасць перамяшчэння і прымаць пісьменныя рашэнні па зніжэнні бартавога каменя, разметцы на ходніках. Паколькі адразу і ўсюды гэта зрабіць немагчыма, дамовіліся вызначыцца, дзе паніжаць бардзюр у першую чаргу, каб гэта было максімальна эфектыўна», — распавялі у Менгарвыканкаме.

Акрамя таго, прапануецца распрацаваць адзіны стыль велапарковак. Прадстаўнікі Мінскага роварнага таварыства прапанавалі распрацаваць некалькі ўдалых тыпавых рашэнняў, якімі будуць кіравацца суб'екты гаспадарання, якія пажадалі ўсталяваць велапаркоўкі.

Прапановы па тэмах, якія абмяркоўваюцца, перададуць у Мінскі гарвыканкам да 29 траўня.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: