У Мінску пройдуць лекцыі «Мяняем горад»

Дэкамунізацыя, лічбавыя тэхналогіі, магчымасці ўдзелу ў стварэнні гарадскога жыцця — гэтым і іншым тэмам будзе прысвечаны шэраг лекцый, варкшопаў і дыскусій, якія ладзіць ECLAB.
Мы розным чынам разглядаем горад. Як паглядзець на яго сёння праз оптыку антраполага або даследчыцы познесавецкіх манументальных аб'ектаў? Наколькі гарадская прастора Мінска інклюзіўная і арыентаваная на розныя сацыяльныя групы? Што агульнага і што рознага ў развіцці такіх гарадоў, як Кіеў, Мінск і Берлін? Ці можа моладзь уплываць на тое, што адбываецца ў гарадской прасторы?
 
8-9 верасня ECLAB прапануе вам прыняць удзел у серыі варкшопаў і публічных лекцый «Мяняем горад». У вас ёсць магчымасць пагутарыць з тымі, хто прафесійна вывучае горад, абмеркаваць розны досвед знаходжання ў гарадской прасторы і прапанаваць свае ідэі для яго змянення. Калі ў вас няма досведу публічных выступленняў, вы можаце яго атрымаць.
 
Наведванне лекцый вольнае, для ўдзелу ў варкшопах неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Вы можаце наведаць адно або некалькі мерапрыемстваў.
 
8 верасня, ECLAB (вул. Кастрычніцкая, 19б) — неабходная папярэдняя рэгістрацыя
 
14-00-15-20
Варкшоп «Гісторыя і горад» (цьютар — Яўгенія Маляр) — даследуем гарадскую прастору праз практыкі мастацтва і аналізуем праблему захавання культурнай спадчыны
 
15-30-16-50
Воркшоп «Гарадская парцісіпацыя і лічбавыя тэхналогіі» (цьютар — Ілля Уцехін) — якія мабільныя дадаткі сёння патрэбныя ў гарадской прасторы?
 
17-00-17-30 — кава-паўза
 
8 верасня, галерэя «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19),

17-30-19-00, уваход вольны
 
Публічная лекцыя Яўгеніі Маляр «Дэкамунізацыя ў публічнай прасторы. Выпадак Украіны»

Дэкамунізацыйны працэс ва Украіне пачаўся ў 2015 годзе, пасля прыняцця адпаведнага заканадаўства. «Барацьба з савецкім» у значнай меры адбывалася ў культурнай сферы і пацягнула за сабой шматлікія страты твораў мастацтва. Разам з тым дэкамунізацыя справакавала важныя працэсы пераасэнсавання савецкай спадчыны для сучаснага дэмакратычнага грамадства.

Пра лектарку:
 
Яўгенія Маляр — мастацтвазнаўца, удзельніца самаарганізаванай ініцыятывы «ДЕ НЕ ДЕ», каардынатарка праекта «Soviet Mosaics in Ukraine». Вывучае мастацтва ў публічнай прасторы і камемаратыўныя практыкі другой паловы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя ва Украіне. Займаецца захаваннем украінскай савецкай манументальнай спадчыны.
 
9 верасня, ECLAB (вул. Кастрычніцкая, 19б) — неабходная папярэдняя рэгістрацыя
 
10-00 - 11-00 працяг воркшопа «Гісторыя і горад»
11-00 - 12-00 працяг воркшопа «Гарадская партысіпацыя і лічбавыя тэхналогіі»
 
12-00-13-00 абед
 
9 верасня, галерэя «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19), 14-00-15-30, уваход вольны
 
Публічная лекцыя Іллі Уцехіна «Лічбавыя тэхналогіі і пераўтварэнне гарадской прасторы: погляд антраполага»
 
Вылічальныя тэхналогіі, убудаваныя ў побыт сучаснага гараджаніна, даюць магчымасць тэхнічным прыладам улічваць навакольны кантэкст. Гэтая адчувальнасць да кантэксту спараджае шырокі спектр магчымасцяў для стварэння сэрвісаў, якія трансфармуюць паўсядзённыя практыкі. Так, напрыклад, пошук (у самым шырокім сэнсе) і рух выглядаюць сёння зусім інакш, чым выглядалі ў нашым дзяцінстве.
 
Горад у цэлым аказваецца сукупнасцю матэрыяльных і інфармацыйных аб'ектаў, якія валодаюць адчувальнасцю і, адпаведна, генеруюць велізарныя патокі дадзеных. Наколькі фундаментальныя тыя зрухі, якія прынёс гэты этап каэвалюцыі чалавека і тэхнічных прылад? Ці зможа чалавек мінулага жыць у горадзе будучыні?
 
Пра лектара:

Ілля Уцехін (аўтар манаграфій «Нарысы камунальнай побыту», «Месца дзеяння»; праект віртуальнага музея савецкага побыту kommunalka.colgate.edu), прафесар факультэта антрапалогіі Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу. Праводзіць даследаванні ў галіне камунікацыі чалавека і тэхнічных прылад, антрапалогіі лічбавых тэхналогій і медыя.

15-30-16-00 кава-паўза

16-30-18-00 Галерэя «Ў»

Адкрытая дыскусія «Моладзь для Мінска: як можна змяняць горад?»: Прэзентацыя вынікаў варкшопаў і абмеркаванне вынікаў адукацыйных паездак студэнтак і студэнтаў Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі ў Кіеў і Берлін.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: