У Мінску пройдзе акцыя «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту»

За першае паўгоддзе 2019 гады ад гвалту ў сям'і загінула 55 чалавек. Гэта на 8 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Мінск далучаецца да міжнароднай кампаніі супраць гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак, якая праходзіць па ўсім свеце з 25 лістапада па 10 снежня.
На працягу 16 дзён ініцыятыўная група "Маршыруй, дзетка!"  сумесна з Беларускай нацыянальнай платформай Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства  правядзе масавае падпісанне паштовак, пікеты і паказ дакументальнага спектакля, заснаванага на рэальных гісторыях ахвяр хатняга гвалту.

3 снежня з 17:00 да 21:00 у Галерэі Ў пройдзе "Вечар без гвалту». У гэты вечар вы ўбачыце выставу ГА «Радзіслава» — «Кожная трэцяя», прысвечаную жанчынам, якія перажылі хатні гвалт. Зможаце паўдзельнічаць у дыскусіі «Гендэрны гвалт — гэта толькі пра жанчын?», якую падрыхтавалі супрацоўніцы Цэнтра па прасоўванні правоў жанчын — Яе правы.

А яшчэ атрымаеце ў падарунак і на месцы зможаце адправіць паштоўку-віншаванне ў гонар «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту» абсалютна любому чалавеку ці ведамству. Адрасата выбіраеце вы самі, але каардынатаркі «Маршыруй, дзетка!» адправяць паштоўкі ў Адміністрацыю прэзідэнта, Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў.

«Вечар без гвалту» арганізуюць: ГА «Радзіслава», ГА «Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын", МГА "Гендэрныя перспектывы", Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын — Яе правы і Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.


Серыя пікетаў будзе прысвечана 55 загінулым ад хатняга гвалту. Удзельнікі і ўдзельніцы пікету выйдуць на вуліцы і раскажуць рэальныя гісторыі людзей, якія загінулі ад сваіх блізкіх ці перажылі хатні гвалт.

Час і месца ўдакладняецца. Сачыце за абнаўленнямі на сайце і ў сацыяльных сетках, фэйсбук і інстаграм — @marchbabeby.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: