У Мінску пройдзе футбольны матч, прысвечаны Вялікаму гетману Яну Каралю Хадкевічу

 Матч 22 тура Вышэйшай лігі Беларусі паміж клубамі «Тарпеда» Мінск — «БАТЭ» Барысаў адбудзецца 24 верасня.
Мінскае «Тарпеда» вырашыў не проста правесці матч з барысаўскім «БАТЭ» у 22 туры Вышэйшай лігі, а арганізаваць акцыю Patria — у гонар Вялікага гетмана Яна Караля Хадкевіча, правадыра крылатых вершнікаў ВКЛ.

Клуб анансаваў шэраг актыўнасцяў з нагоды дня памяці нацыянальнага героя Беларусі.

Апроч непасрэдна матчу наведвальнікаў чакаюць:

✔ Гусары ВКЛ, сярэднявечныя забавы, рэканструкцыя двубою, выстава сярэднявечнага вайсковага рыштунку
✔ Майстар-клас па сярэднявечных танцах
✔ Дзіцячая зона ад адукацыйнага цэнтру «Крочым разам!»
✔ Вялікая зона ад QUVALDA — гульнявая прастора

Больш інфармацыі пра мерапрыемства ў суполках падзеі ў Фэйсбуку і УКантакце.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!