У Мінску пройдзе pop-up фестываль «На розныя галасы. Polish Plays»

З 19 па 26 лістапада ў Мінску адбудзецца pop-up фестываль «На розныя галасы. Polish Plays», які складаецца з серыі сцэнічных (перфарматыўных) прэзентацый і чытанняў п’ес адных з самых вядомых сучасных польскіх драматургаў.

У перакладзе на беларускую мову гэтыя п’есы выходзяць асобнай анталогіяй у выдавецтве “Логвінаў”. Перакладчыкамі анталогіі выступілі Марына Шода, Андрэй Хадановіч, Марыя Пушкіна і Марына Казлоўская.

Чытанні пройдуць у розных лакацыях Мінска, над тэкстамі працуюць рэжысёры Валянціна Мароз, Аляксандр Марчанка, Юра Дзівакоў, Кацярына Аверкава і Паліна Дабравольская, Дзмітрый Багаслаўскі, Яўгенія Давідзенка. Акрамя таго адбудзецца прэзентацыя анталогіі з удзелам аўтарак і аўтараў з Польшчы, а таксама каманды беларускіх перакладчыц і перакладчыкаў.


Polish Plays – гэта праект, які рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве. Праект складаецца з выдання анталогій перакладаў сучаснай польскай драматургіі ў Грузіі, Беларусі і Украіне, а таксама сцэнічных прэзентацый, воркшопаў і чытанняў. Партнёрамі праекта выступілі Цэнтр беларускай драматургіі, Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”, Лабараторыя сацыяльнага тэатра ECLAB, незалежная тэатральная кампанія “Homocosmos”, Беларускі Свабодны тэатр.

Мерапрыемства праходзіць у межах Месяца польскай літаратуры пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску,


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!