У Мінску пройдзе птушыная экскурсія

Ахова птушак Бацькаўшчыны запрашае на адзінаццатую птушыную экскурсію з арнітолагам ў фармаце Free Walking Tour "Хто шчабеча ў парку Горкага?"

Ахова птушак Бацькаўшчыны навучыць кожнага адрозніваць грака ад галкі, глядзець «шчокі» ў вераб'ёў, «прапампуе» па птушкам і адкрые для вас новае займальнае хобі — бёрдвотчынг!

Free Walking Tour — бясплатная пешаходная экскурсія, у канцы якой удзельнікі ацэньваюць працу гіда з дапамогай ахвяраванняў (па жаданні). Такі рух з'явіўся ў 2004 годзе ў Берліне. Ужо ў 2010 годзе канцэпцыя Free Walking Tour прыжылася на ўсіх кантынентах! Сотні гарадоў праводзяць такія экскурсіі па самых розных тэмах. Па падліках партала freetoursnetwork, у 2016 годзе на Free Walking Tour можна было трапіць у 206 гарадах у 75 краінах свету.

— Экскурсіі ў стылі Free Walking Tour вельмі папулярныя ў Еўропе, хочацца зрабіць іх папулярнымі і ў Беларусі! Тым больш, што наш «птушыны» фармат надае такой прагулцы асаблівую унікальнасць. Упэўненыя, што дзве гадзіны ў кампаніі арнітолага праляцяць незаўважна! Вячэрняя экскурсія на птушак пасля цяжкага працоўнага дня здыме стомленасць, адцягне ад цяжкіх думак і надасць сіл на наступны працоўны дзень! — запрашае кіраўнік аддзела развіцця АПБ Карына Салавей.

Адзінаццатая птушыная экскурсія ад АПБ адбудзецца 11 ліпеня ў парку Горкага ў Мінску. Пачатак у 19.00. Экскурсію правядзе спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях АПБ Максім Нямчынаў.

Дарэчы, у гэтым сезоне засталося толькі тры такіх экскурсіі, таму варта не прапусціць магчымасць быць бліжэй да птушак!

Звярніце ўвагу: рэгістрацыя абавязковая! Таму што калі будзе шмат людзей — і арганізатарам, і птушкам будзе цяжка. Дакладнае месца сустрэчы паведамяць толькі тым, хто зарэгіструецца.

Што вы даведаецеся падчас экскурсіі:

Якіх птушак у нас больш, чым жыхароў Беларусі?
Чаму пліску так назвалі?
Убачыць 30 відаў птушак у Мінску за гадзіну — рэальна?

У каго ёсць біноклі — прыносьце, спатрэбяцца!

Адзначайце свае фота з эскурсий хэштэгу #birdtour: АПБ будзе рада водгукам і пажаданням!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: