У Мінску сарваная выстава лібертарнага пратэстнага мастацтва

Як стала вядома НЧ, сёння ў бары Karma павінна была прайсці выстава на тэму лібертарнага пратэстнага мастацтва, але ўладальніку за дзень да выставы патэлефанавалі з міліцыі і выставу адмянілі. Прычынай стала сама тэма і тое, што ў яе арганізацыі прымалі ўдзел анархісты.

Вось як пракаментавала здарэнне арганізатарка выставы:

"Зрыў мерапрыемстваў — гэта не новая з'ява. На гэты раз выстава "Лібертарнае мастацтва", у якім мусіла быць выстава працаў маладых мастакоў і прэзентацыя "Лібертарныя ідэі ў мастацтве XIX - XX стагоддзя". За дзень да выставы дырэктару бара, у якім мусіла праходзіць мерапрыемства, пазваніў маёр, пасля чаго дырэктар бара сказаў, што выставы не будзе.
Гэта адна са спробаў уціску дзяржавай любой дзейнасці, дзе будуць замяшаныя анархісты. Гэта толькі паказвае наколькі яны баяцца таго, што інфармацыя будзе даходзіць да людзей. Дзяржаве не патрэбныя самастойныя і развітыя людзі, нашмат прасцей забараніць усё, і дазволіць далей дэградаваць у сваім крэсле, гледзячы па тэлебачанні навіны. Небяспечна толькі тое, што можа нешта змяніць, таму яно робіцца нелегальным"
.

Частка працаў, якія мусілі быць выстаўленыя:


Нагадаем, сёння таксама міліцыя сарвала лекцыю расійскіх журналістаў з часопіса Moloko plus. Двух лектараў затрымалі, у наведвальнікаў спрабавалі перапісваць дадзеныя і здымаць іх на відэкамеру. 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: