У Мінску сёння пройдзе дзявочы роварны парад


У сталіцы пройдзе роварны парад дзеўчын. Але на яго запрашаюць таксама і хлопцаў.
Арганізатары прапануюць раварысткам адыйсці ад спартовага стылю і выбраць строй у гарадскім штодзённым духу. Пасля святочнага заезду на пляцоўцы ля Палацу спорту правядуць конкурс «Веламіс».

Імпрэза пачнецца а 12:00. Заезд раварыстак пройдзе па кальцавым маршруце – агулам 5,5 кіламетра. Старт і фініш – на пляцоўцы насупраць ГРЦ «Galleria Minsk», разварот – ля ГЦ «Замак». Браць удзел могуць і хлопцы, аднак дзеўчыны будуць узначальваць калону. Раварысты будуць рухацца па праезджай частцы з прагулачнай хуткасцю – каля 15 км/гадзіну.

«Колькасць жанчын на роварах – гэта такі своеасаблівы індыкатар бяспекі і якасці роварнай інфраструктуры ў горадзе. Безумоўна, ва ўсіх розная фізічная форма, але ў цэлым жанчыны аддаюць перавагу таму, каб не скакаць па бардзюрах і не паказваць цуды валодання роварам на ямах і трамплінах», – адзначыла дырэктар Мінскага роварнага таварыства Настасся Янчэўская.

Імпрэзу арганізуюць роварны клуб «Мінск» і Мінскае роварнае таварыства ў межах этапу міжнароднай шасэйнай роварнай гонкі EUROPE TOUR UCI «Гран-пры Мінску». У аргкамітэце таксама Беларуская федэрацыя роварнага спорту, Мінгарвыканкам, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: