У Мінску скарачаюць працоўны дзень і мяняюць расклад студэнтам

Меркавана, каб пазбегнуць траплення на акцыі пратэсту, якія могуць адбыцца сёння ўвечары.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Па інфамацыі «Радыё Свабода», супрацоўнікі шэрагу ўстаноў у цэнтры Мінска, у тым ліку дзяржаўных, кажуць аб скарачэнні працоўнага дня. Іх у тэрміновым парадку адпраўляюць дадому. 

Студэнтам БДУ, якія вучацца на факультэтах у цэнтры Мінска, мяняюць расклад. Дзесьці пары пераносяцца на іншы час, дзесьці яны пройдуць дыстанцыйна. Усё адбываецца «ў мэтах бяспекі», паведамляе тэлеграм-канал «Адлічана».

Таксама з'явіліся паведамленні аб магчымай блакіроўцы мабільнага інтэрнэту сёння з 18-й гадзіны.

Нагадаем, сёння ў Палацы незалежнасці Аляксандр Лукашэнка таемна правёў уласную інаўгурацыю. Адразу пасля яе ў Мінску пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту. Па ўсім горадзе людзі выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці. Паведамлялася, што на Партызанскім праспекце быў заўважаны вадамёт. Некалькі чалавек затрымалі.

Прама цяпер адбываецца дэманстрацыя каля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: