У Мінску выступіць вядомая аўтарка кнігі пра дыслексію

11 кастрычніка ў межах Сусветнага тыдня дасведчанасці аб дыслексіі ў Мінску выступіць вядомая брытанская журналістка і пісьменніца Маргарэт Рук. Яна раскажа пра сваю кнігу "Dyslexia is my superpower", пабудаваную на шматлікіх інтэрв'ю з людзьмі з дыслексіяй. У тым ліку журналістка раскажа і аб паспяховым брытанскім вопыце работы з дыслексіяй.


Мерапрыемства арганізавана ініцыятывай Dyslexia Belarus пры падтрымцы Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь і пройдзе ў Інстытуце ім. Гётэ (вул. В. Харужай, 25/3). 

Маргарэт даўно і паспяхова піша на сацыяльныя тэмы. Заўсёды глыбока даследуючы прадметную вобласць і апускаючыся ў асабістую гісторыю для таго, каб распавесці самае важнае аб праблеме і пра чалавека, які сутыкнуўся з ёй.

Шчыра, востра і заўсёды з павагай. Менавіта так Маргарэт распавядае гісторыі людзей. Людзей з дыслексіяй. Вясёлых, сумных, наіўных і прынцыповых, абсалютна розных людзей, якія паспяхова або не вельмі спраўляюцца са сваімі асаблівасцямі. І наша суперсіла не ў наяўнасці асаблівасцяў, якія вызначаюць суперздольнасці, а хутчэй ва ўсвядомленасці і ўнікальнасці кожнага з нас.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.

Мерапрыемства ў facebook.com.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!