У Мінску з'явілася Алея медыкаў

Яна знаходзіцца ў скверы, што насупраць чацвёртага шпіталю, а таксама недалёка ад знакамітага РНПЦ «Кардыялогія».

Сёння сярод пратэстных тапонімаў з'явіўся яшчэ адзін — Алея медыкаў, інфармуюць «Белыя халаты». Расцяжка з падзякай медычным супрацоўнікам і перабінтаваныя дрэвы — вось так пазначана гэта месца, і ўсё зразумела.

Жыхары мінскага мікрараёна Ружачка пішуць: «У нашай дзяржаве медыкі ніколі не былі ў пашане. А сёлета ўлада ўвогуле абвясціла дзікае паляванне на людзей, чый абавязак і пакліканне — ратаваць жыццё. Нашых медыкаў цкуюць, збіваюць, кідаюць за краты. Ад пачатку эпідэміі COVID-19, шалёнаму развіццю якой таксама нямала паспрыяла дзяржава, медыкі апынуліся на перадавой без належнага забеспячэння, без дастатковай колькасці ахоўных сродкаў і без падтрымкі той жа дзяржавы. Але менавіта медыкі прынялі на сябе гэты ўдар, і яны не здаліся. Яны змагаліся і змагаюцца за кожнае жыццё, ахвяруючы сабой. Яны гінулі і гінуць так жа, як і іх пацыенты. А што дзяржава? Ніякай падтрымкі, ніякай падзякі, не было зроблена».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: