У Мінску з'явілася плошча Марыі Калеснікавай

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграме.
У Мінску 12 верасня на дзяцячай пляцоўцы каля вуліцы Калеснікава з'явілася "плошча Марыі Калеснікавай". Гэта ініцыятыва мясцовых жыхароў. якія ўжо ўпрыгожылі пляцоўку бел-чырвона-белай атрыбутыкай і цяпер святкуюць дзень горада. Шмат людзей поыйшлі з дзецьмі, слухаюць музыку.

Вуліца Калеснікава знаходзіцца ў Каменнай Горцы.

Мясцовыя ініцыятывы жыхароў набылі папулярнасць пасля правядзення мясцовых канцэртаў у дварах у Новай Баравой і на Сморгаўскім тракце, дзе ўзнікла «Плошча Перамен», знакамітая муралам з выявай дыджэяў, якія ўключылі песню "Перамен!" на праўладным свяце. Тэлеграм-каналы заклікалі 12 верасня жыхароў Мінска адзначаць дзень горада у сваіх дварах, прыходзіць з сем'ямі і сябрамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: