У Мінску з'явіўся помнік «Сумленню камунальных службаў»

У адным з двароў Першамайскага раёна Мінска з'явілася магіла "Сумлення камунальных службаў". Пра гэта паведамляе "Еўрарадыё".

Магіла ўзнікла на месцы, дзе зусім нядаўна была клумба з кветкамі. Цяпер замест клумбы — роўненькая тратуарная плітка. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку суполка Signal project. 


Магіла ўзнікла на месцы, дзе зусім нядаўна была клумба з кветкамі. Цяпер замест клумбы — роўненькая тратуарная плітка.

Як бачна на фота, магіла складзена з тратуарнай пліткі і стаіць літаральна ля пад'езда. На магіле — свечка, букет бэзу і шыльда з надпісам "Сумленне камунальных службаў. 22.03.1991-29.05.2019. Вечная памяць".


Жыхар дома Алег Давыдчык паведамляе, што помнік зроблены з пліткі, якой павінны забрукаваць клумбу каля пад'езда суседзяў.


euroradio.fm



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!