У Мінску з'явяцца інтэрактыўныя прыпынкі (фота)

Інтэрактыўны прыпынак грамадскага транспарту на Нямізе зараз мантуюць і плануюць здаць у пачатку наступнага тыдня, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намеснік дырэктара кампаніі «ГИГ Инвест» Андрэй Сушчэня.
Дата афіцыйнага адкрыцця пакуль не вызначана.

Навінка будзе выгадна адрознівацца ад звыклых прыпынкаў грамадскага транспарту. Тут усталююць драўляныя лаўкі, увечары будзе запальвацца падсвятленне. Апроч іншага, тут з'явяцца маніторы з вялікай колькасцю карыснай інфармацыі. Акрамя таго, на прыпынку можна будзе падлучыцца да бясплатнага WI-Fi і скарыстацца плацежным тэрміналам самаабслугоўвання.

«Разумны» прыпынак з'явіцца дзякуючы сацыяльна арыентаванаму праектуе «Код горада», які закліканы павысіць узровень камфорту і бяспекі на вуліцах сталіцы. «Інтэрактыўны прыпынак» — адзін са складнікаў гэтага праекта. Яго асноўныя вартасці — камфорт, інфарматыўнасць, забеспячэнне бяспекі.



Фота Паўла Русака

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: