У Мінску з-за спёкі могуць забараніць наведваць паркі

Асаблівы супрацьпажарны рэжым у сувязі са спякотай можа быць уведзены ў сталіцы.
 


Рашэнне аб гэтым прымуць на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Мінгарвыканкаме, калі такая прапанова паступіць ад МНС, паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

Каардынатарам забеспячэння бяспекі гараджан у сувязі з гарачым надвор'ем у сталіцы 15 чэрвеня прызначанае гарадское ўпраўленне МНС. У бліжэйшыя дні ратавальнікі будуць ажыццяўляць кантроль за становішчам у горадзе, пасля чаго могуць вынесці прапанову аб увядзенні ў выпадку неабходнасці асаблівага супрацьпажарнага рэжыму, які ўключае ў тым ліку і забарону на наведванне лясоў і лесапаркавых зон у горадзе.

Работнікі МНС праводзяць кругласутачны маніторынг пажарнай сітуацыі ў прыродных экасістэмах і ў вадаёмаў сталіцы. У бліжэйшыя дні яны таксама ўзмоцняць працу па інфармаванні гараджан аб тым, як забяспечыць уласную бяспеку на вадзе і пры знаходжанні ў лесапаркавых зонах, што можна і што не рэкамендуецца рабіць у спякоту.

— Раённыя адміністрацыі будуць знаходзіцца ў пастаянным узаемадзеянні з ратавальнікамі, каб забяспечыць у выпадку неабходнасці арганізацыю мерапрыемстваў па ліквідацыі НС прыроднага і тэхнагеннага характару, — адзначыла О. Мельчанка.

У МНС нагадалі, што ў гарачае надвор'е трэба насіць галаўныя ўборы, выконваць пітной рэжым, адмовіцца па магчымасці ад далёкіх паездак на аўтамабілі, выконваць меры пажарнай бяспекі ў лесе ці лесапаркавых зонах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: